Loading

Зварот апублікаваны ў Тэлеграм-канале Ціханоўскай.

«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны. 

Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны.

Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет  гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».

Comments are closed.