Loading

У Польшчы пражывае больш за 100 тысяч беларусаў. Гэта вынікае з апошніх дадзеных Упраўлення сацыяльнага страхавання Польшчы. Многія з нашых суайчыннікаў пераехалі ў суседнюю краіну пасля падзеяў жніўня 2020 года.

Пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы і куды яны могуць звярнуцца па дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі, у эфіры радыё Ўнэт распавёў прадстаўнік Ініцыятывы інтэграцыйнай узаемадапамогі беларусаў у Польшчы Алег Кірылаў.

Сцісла ў размове:

  • Наша ініцыятыва плануе навучыць беларусаў дапамагаць беларусам. І тут галоўнае жаданне вучыцца, а з усім іншым мы дапаможам.
  • Мы хочам звязаць беларусаў у Польшчы і беларусаў, якія засталіся дома. Мы хочам паказаць, што нават без грошай можна выехаць за мяжу і пачаць нармальны жыць тут, бо гэта не так складана.
  • Калі ў чалавека ўсё добра з працай, мовай, грашыма, то ён і сам можа інтэгравацца ў польскае грамадства, без нашай дапамогі. Але, на практыцы, многія беларусы сутыкаюцца з праблемай пошуку сябе за мяжой.
  • Мы верым, што большасць нашых суайчыннікаў вернецца дадому пасля змены ўлады. Таму важна пераняць еўрапейскі досвед інтэграцыі тут і прымяніць яго ў нашай краіне.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.