У касцёле св. Аляксандра ў Варшаве працягваюцца канцэрты беларускіх музыкантаў. Гэты праект аб’ядноўвае нашых выканаўцаў і кампазітараў, якія цяпер жывуць і працуюць у замежжы. Творчая ініцыятыва паўстала дзякуючы дапамозе ксяндза Вячаслава Барка.
19 сакавіка ў касцёле на Плошчы трох крыжоў выступіла Яна Рэчкіна. Беларуская арганістка выканала праграму з шэдэўраў сусветнай музычнай класікі − твораў І. С. Баха, Г. Бёма і К. Франка.
Мы паразмаўлялі з Янай пра яе студэнцкае жыццё ў Музычным універсітэце Фрыдэрыка Шапэна (беларуска там вучыцца ў магістратуры па класах аргана і клавесіна), запыталіся пра супольнасць беларускіх каталікоў у Варшаве і даведаліся пра ўражанні ад выступлення ў намоленым месцы.
Comments are closed.