Loading

Прычынай аб’яўлення мабілізацыі Сяргей Шайгу назваў неабходнасць умацавання лініі судакранання.

Падчас інтэрвʼю расейскім СМІ, Сяргей Шайгу заявіў, што расійскаму войску нібыта супрацьстаяць заходнія вайскоўцы. На яго думку, у Кіеве знаходзіцца заходняе камандаванне, якое, нібыта, і кіруе абаронай Украіны.

Таксама ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны, прадстаўнік міністэрства абароны Расіі афіцыйна абʼявіў аб стратах расійскай арміі. Паводле ацэнкі Шайгу, расійскае войска страціла 5937 чалавек загінуўшымі.

Ён падкрэсліў, што частковая мабілізацыя мае на ўвазе прызыў асабовага складу на службу з запасу. Паводле яго слоў, людзі, якія не маюць ваеннага вопыту, такія як, напрыклад, студэнты, мабілізаваныя не будуць. Таксама, па словах Шайгу, мабілізацыі на вайну не падлягаюць тыя, хто ўжо служыць у войску па прызыве.

Сяргей Шайгу заявіў, што ў Расіі плануецца мабілізаваць 300 тысяч вайскоўцаў.

Comments are closed.