Loading

Віцэ-прэм’ер польскага ўрада, міністр абароны краіны Марыюш Блашчак лічыць, што рэжым Лукашэнкі павінен несці аднолькавую адказнасць разам з РФ за вайну супраць Украіны. Пра гэта ён заявіў на адкрыцці Варшаўскага форуму па бяспецы.

Як паведамляе PAP, Блашчак адзначыў, што рэжым Лукашэнкі стаіць плячо да пляча з Расіяй і падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Таму беларускія ўлады павінныя знаходзіцца пад такім жа ціскам, як і Расія.

Блашчак таксама заявіў, што неабходна максімальна і ўсебакова ціснуць на Расію, каб абмежаваць яе здольнасць дзейнічаць і як мага хутчэй пакласці канец канфлікту. Ён выказаў задавальненне рашэннямі НАТА аб умацаванні ўсходняга фланга.

Марыюш Блашчак. Фота: PAP/Radek Pietruszka.

Comments are closed.