Каля 170 танкаў і да 200 бронемашын прыбудуць у Беларусь з Расіі. Таксама ў краіну прывязуць да 100 гармат і мінамётаў калібрам больш за 100 мм, паведаміў памочнік міністра абароны Беларусі Валерый Равенка. Адпаведная інфармацыя была агучана на брыфінгу для ваенных аташэ, які 17 кастрычніка праводзіла Міністэрства абароны.
Па данных абароннага ведамства, у краіну прыбываюць таксама 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў і «авіяцыйны складнік» рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Як адзначыў Равенка, ва ўмовай спецыяльнай ваеннай аперацыі большасць прапаноў Міністэрства абароны Беларусі аб неабходнасці дыялогу і зняцця напружанасці па розных прычынах разгледжаны не былі, у выніку–прынята рашэнне аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі войскаў.
У якасці пагроз бяспецы для Саюзнай дзяржавы Міністэрства абароны Беларусі называе наступныя: разгортванне групоўкі НАТА паблізу межаў Саюзнай дзяржавы, павышэнне інтэнсіўнасці мерапрыемстваў падрыхтоўкі НАТА з наступальнай тэматыкай, «заахвочванне беларускіх радыкальных элементаў для звяржэння законнай улады ў Беларусі».
Comments are closed.