Loading

18 кастрычніка  праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Сярод іх такія вядомыя людзі, як Мікалай Аўтуховіч і Юрась Зянковіч. 

Таксама палітвязнямі прызнаныя Андрэй Будай, Аляксандр Мураўёў, Аляксандр Сідарэнка, Мікалай Бібліс, Павел Сава, Віктар Снегур і Ірына Гарачкіна.

Як адзначылі праваабаронцы, «улады злоўжываюць магчымасцямі крымінальнага заканадаўства і прымяняюць да пратэстоўцаў празмерна жорсткія меры адказнасці, звязаныя са зняволеннем на працяглы тэрмін за дзеянні, якія не пацягнулі цяжкіх наступстваў. У прыватнасці, кваліфікацыя дзеянняў як тэрарызму заведама не адпавядае таму, што, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, павінна ўкладвацца ў гэта паняцце».

Comments are closed.