Loading

Чырвоны касцёл — гэта значна больш, чым проста будынак, які выконвае рэлігійную функцыю. Ён стаў сімвалам Новай Беларусі: краіны, якая хоча жыць у праўдзе, справядлівасці, згодна з законам. А ўлады зараз паквапіліся на гэты сімвал.  

Фота: Радыё Ўнэт.

Сцісла:

  • Кіраўніцтва Касцёла ніяк пакуль не адрэагавала на закрыццё. На афіцыйным партале catholic.by ні слова ні ад біскупа, ні з боку Канферэнцыі ці Апостальскай Нунцыятуры. Магчыма, не ведаюць, як рэагаваць. Але такое маўчанне сітуацыю толькі пагоршыць: сёння адабралі Чырвоны касцёл, а заўтра могуць быць іншыя храмы.   
  • Прычына закрыцця надуманая і неаб’ектыўная. Храм зачынены нібыта таму, што яго немагчыма эксплуатаваць. Але хто рабіў такую экспертызу і дзе яе вынікі? На падставе чаго прынята такое рашэнне?
  • На паперы храм не з’ўляецца ўласнасцю Касцёла каталіцкага. Гэта беззаконне ўлады, што яна не перадала адабраны Саветамі ў свой час храм Каталіцкай царкве. Таму на паперах статус Чырвонага касцёла не змяніўся, а ўлада ў чарговы раз паказала сваё аблічча.
  • Вядома, што вернікі тэлефанавалі Апостальскаму Нунцыю, і там заверылі, што нунцыятура будзе клапаціцца, каб храм вярнулі. Калі нунцый пачынае займацца пытаннямі маёмасці, гэта значыць, што справа палітычная.
  • У сацсетках людзі выказваюцца, што трэба касцёл бараніць з намётамі, як гэта людзі рабілі ў савецкі час. 

 

Comments are closed.