261 total views
Сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў распавёў пра першыя 100 дзён дзейнасці арганізацыі.
Беларусы-ўдзельнікі вайны ва Украіне стварылі Асацыяцыю ветэранаў. Пра гэта яшчэ 12 снежня заявілі былыя ваяры палка Каліноўскага. У чацвер мінула роўна 100 дзён з моманту стварэння асацыяцыі.
Пра тое, каму і як за гэты час дапамагла ветэранская арганізацыя, колькі былых ваяроў звярнулася ў асацыяцыю і ці дапамагае сваім былым абаронцам афіцыйны Кіеў, у эфіры радыё Ўнэт распавёў сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Павел Мар’еўскі.
Сцісла ў размове:
- У Польшчы вельмі складана знайсці рускамоўнага ваеннага псіхолага. З былымі ваярамі павінны працаваць толькі профільныя спецыялісты. Нашыя хлопцы бачылі смерць, ім даводзілася забіваць самім, таму тут не могуць дапамагчы нават крызісныя псіхолагі. У польскім войску ёсць такія спецы, але наладзіць супрацу з імі немагчыма менавіта з-за мовы.
- Днямі да нас звярнуўся былы ваяр палка Каліноўскага Максім Пражнік, які захрас на ўкраінска-польскай мяжы. Польскія памежнікі не пускалі нашага пабраціма, бо ў яго не было пры сабе пашпарту, але было пасведчанне ўдзельніка баявых дзеянняў. Мы звярнуліся ў СМІ (у тым ліку і да радыё Ўнэт) і ў выніку інфармацыя пра Максіма дайшла да прэм’ер-міністра. Па словах нашага пабраціма, Матэвуш Маравецкі асабіста тэлефанаваў у памежную службу пасля чаго яго пусцілі ў Польшчу.
- Асацыяцыі дапамагаюць Валер Сахашчык і Павел Латушка. Першы, напрыклад, дамовіўся са шпіталем МУС, каб кіраўніцтва лякарні выдзеліла для былых ваяроў на пастаяннай аснове койка-месцы. Другі, дапамог з рэгістрацыяй фонду, які будзе займацца пытаннямі ветэранаў.
- У Варшаве ёсць Офіс ветэранаў замежных канфліктаў польскай арміі. У іх шмат разнастайных праграм, якія мы хацелі б пераняць альбо папрацаваць сумесна, каб дапамагчы нашым хлопцам.
Поўную размову глядзіце ў трансляцыі са студыі радыё Ўнэт.
Comments are closed.