Loading

У Польшчу яна з’ехала пасля 2020 года. Пракуратура стала цікавіцца Аляксандрай Канафальскай пасля таго, як у сеціве з’явіўся яе кліп «Жыве Беларусь». Апошняй кропляй стаў ціск сацыяльных службаў, якія намякалі, што могуць забраць у Аляксандры дзяцей. «А паколькі ў мяне дома было 15 уратаваных сабак, то такі сыход быў цалкам верагодны», − распавядае сваю гісторыю мастачка, якая з мужам і дзеткамі жыве цяпер ва Уроцлаве.

− 10 гадоў таму мяне ўпершыню запрасілі выступіць за мяжой, і гэта быў менавіта Уроцлаў! Так што з гэтым горадам у мяне свая гісторыя. Засталіся тут і таму, што для мяне вельмі важна, каб блізка былі горы. А яшчэ, гэта самы цёплы горад Польшчы, − распавядае пра свой новы дом Аляксандра Канафальская. 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Alexandra Konofalskaya (@konofalskaya_sandart)

− За мяжой гэта вельмі важна − адчуваць, што ты патрэбны. Не маўчаць. Выкарыстоўваць кожную магчымасць казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Я заўсёды прымаю запрашэнні да ўдзелу ў выставах, фестывалях. Нечакана адбыўся ў мяне сольны канцэрт ва Уроцлаве, арганізаваны палякамі. Выступ быў пад жывую класічную музыку, − распавядае мастачка пра сваё творчае жыццё ў эміграцыі.  Не так даўно, дарэчы, Саша намалявала для Nexta мульцік «Союзная палата». А адной з самых кранальных работ за апошні час стаў кліп на песню «Listy» KRIWI & friends.

Пра супрацу з Nexta, паходы ў горы і краіну мары Аляксандры Канафальскай слухайце ў плэеры ніжэй:

Comments are closed.