Loading

Агенцтва «Апсныпрэс» пацвердзіла візіт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную Абхазію.

Паведамляецца, што ён праводзіць сустрэчу з абхазскім прарасійскім кіраўніком Асланам Бжанія.
Па словах Лукашэнкі, яго прыезд у Абхазію не звязаны з нейкай асаблівай сітуацыяй, гэта – «жаданне наладзіць вельмі сур’ёзныя адносіны».

Па словах Лукашэнкі, ён праблемы Абхазіі абмяркоўваў з «нашым старэйшым братам Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным». Яны прыйшлі да высновы, што Абхазію нельга кідаць. Ёй трэба дапамагаць, каб гэты квітнеючы край, людзі, якія тут жывуць, жылі нармальна.

Візіт Лукашэнкі ў Абхазію не анансаваўся. Афіцыйныя беларускія СМІ таксама пра гэта не пішуць.

Фота: sputnik.by

Comments are closed.