Loading

У Беларусі з 6 кастрычніка забаронены любы рост цэн – паведамляюць праўладныя рэсурсы. Такое рашэнне прынята па выніках нарады з эканамічным блокам і ўрадам. За парушэнне прадугледжана адказнасць: затрыманні і крымінальныя справы.

Паводле рашэння Лукашэнкі створана «рабочая група», у якую ўвайшлі Камітэт Дзяржкантролю, прафсаюзы, парламентарыі і Белстат. Кіруе групай – Наталля Качанава. Да 20 кастрычніка група павінна ўнесці ва ўрад прапановы аб мерах па рэгуляванні цэн.

У Беларусі інфляцыя за студзень-жнівень склала 13,8%. Урад прагназуе, што па выніках года яна будзе на ўзроўні 19%, пры гадавым прагнозе 6%.

Comments are closed.