Служба бяспекі Украіны запытала сустрэчу з беларускімі калегамі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці.
« Павінен прыадкрыць сакрэт, інсайд: СБУ два дні таму папрасіла аб сустрэчы нашых спецыялістаў. Я гавару: добра, давайце сустракацца, якія пытанні» , – сказаў Аляксандр Лукашэнка. На якую тэму плануецца гэтая сустрэча, Лукашэнка не расказаў.
Comments are closed.