Loading

На нарадзе ў пытаннях бяспекі Лукашэнка паведаміў аб тым, што ён з Пуціным дамовіўся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Ён нагадаў, што пасля нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу ў яго адбылася сустрэча з Пуціным сам на сам, дзе яны і дамовіліся пра гэта.

«У сувязі з абвастрэннем на заходніх граніцах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё паводле нашых дакументаў. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі – войска, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, цягам двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі», – заявіў Лукашэнка.

Comments are closed.