Loading

«Што тычыцца нашага ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, мы ўдзельнічаем там. Мы гэтага не хаваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх ваенных. Мы не парушаем свае абавязацельствы», – заявіў Лукашэнка на нарадзе ў Міністэрстве абароны.

Ён адзначыў, што ўдзел Беларусі ў тым, каб не дапусціць распаўсюджвання гэтага канфлікту на тэрыторыю краіны па-першае. Па-другое, не дапусціць нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццём спецыяльнай ваеннай аперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі.

Украіну Лукашэнка абвінаваціў у тым, што яна пастаянна арганізуе правакацыі на мяжы.

Comments are closed.