У МЗС Літвы 3 кастрычніка быў выкліканы прадстаўнік пасольства Расіі ў Літве. Яму ўручылі ноту аб аб’яўленні часовага паверанага ў справах Расіі Сяргея Рабаконя персонай нон грата, паведамляе МЗС Літвы. Дыпламат павінен пакінуць краіну на працягу пяці дзён.
«Нядаўнія дзеянні і заявы Сяргея Рабаконя несумяшчальныя са статусам дыпламата, могуць быць расцэнены як умяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы знаходжання і таму лічацца парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах», – растлумачылі сваё рашэнне ў МЗС Літвы.
Невядома, якія менавіта выказванні і ўчынкі Сяргея Рабаконя прывялі да такіх наступстваў.
Comments are closed.