Loading

Хутка праскочылі сонечная вясна ды лета. А што можа быць лепей у першыя дні верасня, чым узгадаць прыгожыя беларускія восеньскія словы?

Ужо падрыхтаваліся да збору ўраджаю? А яблыкі знялі з дрэваў? Апенькі ўжо чакаюць у лесе, а бульба ды морква ў агародзе! Не сумняваемся, што назвы месяцаў восені вам вядомы, а вось іх сэнс… З лістападам зразумела, а чаму другі месяц — менавіта кастрычнік? Ці не спальвалі тады ведзьмаў на палымяным вогнішчы?

Спадзяемся, гумавыя боты ды парасоны, каб гуляць пад дажджом, вы падрыхтавалі. А каб падрыхтавацца лексічна і граматычна ды зведаць цікавыя восеньскія факты, слухайце нашую перадачу пра беларускую мову Lingua Incognita.

 

Comments are closed.