Loading

Якім гэты год будзе для Беларусі? Хто зможа ўтрымацца ў крызіснай сітуацыі і ці скончыцца вайна ва Украіне? Гісторык і астролаг Наталля Сліж распавяла пра зорныя расклады на новы 2023 год.

«Я не хацела рабіць гэты прагноз. Не вельмі прыемна распавядаць пра тое, што ўсё будзе дрэнна. З іншага боку, я разумею: калі чалавек падрыхтаваны да горшага, то ён падрыхтаваны і да наступстваў. Можа пралічыць некаторыя рэчы і, як кажуць у народзе, падсцяліць сабе саломку».

1. Вайна пачне згасаць у другой палове 2023 года

Вайна стане фонам, які будзе моцна ўплываць на сітуацыю ў Беларусі ўвесь 2023 год. Знешняя палітыка нашай краіны будзе выглядаць абсалютна бесперспектыўнай. Увогуле, вайна па маіх раскладах ідзе на перыяд на 2 гады. Агульныя тэндэнцыі пачнуць згасаць у другой палове гэтага года, а ў 2024 завяршыцца актыўная фаза. Пасля не менш за 10 гадоў мы будзем знаходзіцца ў фазе пасіўнай і разбірацца з ваеннымі наступствамі.

2. Вялікая верагоднасць страты працы і сур’ёзныя абмежаванні

2023 год не пакідае перспектыў на паляпшэнне эканомікі. Сітуацыя будзе пагаршацца менавіта ў буйных фінансах, адаб’ецца на інвестыцыях і фінансавых патоках. Моцныя сур’ёзныя наступствы будуць адчувальныя ўжо з вясны. Для звычайных людзей гэта будзе перш за ўсё год сур’ёзных фінансавых абмежаванняў. Вельмі верагодная страта працы, пагаршэнне фінансавага становішча, дэпрэсія.

3. Апошні год для Лукашэнкі?

Сёлета мы ўбачым кульмінацыю наступстваў палітычнага крызісу 2020 года. Сістэма будзе разлагацца, адбудзецца заняпад усіх галін улады. Для самой краіны ўзнікнуць вельмі моцныя і жорсткія абмежаванні, якія пачунцца з сакавіка месяца.

4. Максімальна небяспечныя вясна і пачатак лета

У перыяд з сакавіка па чэрвень крызісная сітуацыя праявіць сябе максімальна. Нічога прыемнага не абяцаюць кастрычнік і лістапад. Увогуле, год амаль не дасць нам перадышкі. Дрэнныя навіны, эканамічная і палытычная нестабільнасць. Акрамя таго, будзе павялічвацца колькасць людзей з псіхічнымі захворваннямі. Усё гэта вельмі небяспечныя тэндэнцыі.

5. Эпоха вялікіх зменаў

У 2020 годзе мы ўвайшлі ў глабальны новы цыкл, калі адбылося злучэнне Сатурна з Юпіцерам у паветраных знаках. Гэта эпоха вялікіх зменаў. Можаце забыць пра тое, як вы жылі раней. Думаю, ужо да 2030 года памяняецца ўсё: ідэалы, каштоўнасці і нават каноны прагажосці. Таму раю не цягнуць сябе ва ўспаміны мінулага.

Увогуле, што такое эпоха паветра? Сёння вецер лагодны, а заўтра навальніца. Сёння ён адчыніў дзверы, а заўтра імі бразнуў. Так што магу даць толькі адну параду: вучыцца жыць у патоку. Той, хто не зможа адптавацца да новай эпохі, не зможа яе вытрымаць псіхалагічна і фізічна. Паратунак у крызіснай сітуацыі я бачу ў імкненні да простых штодзённых радасцей. Гэта акурат тое, што хоць нейкім чынам можа дапамагчы стабілізаваць настрой.

Comments are closed.