Прычынай падзення самалёта Су-34 на жылы дом у Ейску сталі чайкі, паведамляе ТАСС са ссылкай на крыніцу ў сілавых структурах. Птушкі патрапілі ў рухавікі Су-34 падчас ўзлету бамбардзіроўшчыка.
А пілоты знішчальніка Су-30, які ўпаў у Іркуцку 23 кастрычніка, не адвялі яго ад жылых дамоў і не катапультаваліся, бо страцілі прытомнасць. Пра гэта паведамляюць РІА „Навіны” са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах. Суразмоўца агенцтва не выключыў, што пілоты маглі страціць прытомнасць з-за азоту ў кіслародных балонах, якія рыхтуе да палёту наземны персанал.
Comments are closed.