Loading

Ініцыятыва ВyProsvet працавала над ім амаль год. Убачыць, што атрымалася, можна будзе ўжо 9 снежня. Выданне прэзентуюць у Беларускім моладзевым хабе.

«Летась мы з ініцыятывай ВyProsvet распрацоўвалі каляндар на 2022 год. Ён таксама называўся «Кожны дзень» – паводле аднаго з лозунгаў 2020-га. Тады мы сабралі большую частку значных дат пратэстаў 2020-2021 гадоў на кожны дзень, – распавяла Радыё Ўнэт адна з аўтарак праекта. – На той час большая частка каманды ВyProsvet размаўляла на расійскай мове, таму і каляндар мы зрабілі па-расійску. Але водгукаў і просьбаў зрабіць штосьці падобнае на мове было столькі, што наступны каляндар мы вырашылі зрабіць па-беларуску і з цікавымі фактамі пра нашу сапраўдную гісторыю».

Шмат часу пайшло на пошук і зацверджанне інфармацыі і гістарычных фактаў. Праз тое, што беларускія бібліятэкі былі для нас недасяжныя, ствараліся пэўныя цяжкасці. Часам апускаліся рукі, але ў нас такая неверагодная каманда! Я думаю, гэта асаблівасці ініцыятыў 2020 года. Мы карысталіся бібліятэкамі дыяспар, аматарскімі мясцовымі бібліятэкамі, інтэрнэт-кнігарнямі, а таксама ведамі нашыя спецыялістаў, сярод іх ёсць прафесійныя гісторыкі. Дарэчы, напрыканцы календара мы стварылі спіс крыніц, але нават і ён няпоўны.

Што рабілі, калі на адзін і той жа дзень выпадала некалькі цікавых падзей?

Выбіраць было складана. Глядзелі, што нам бліжэй, што цікавей. Стараліся не паўтарацца з леташнім календаром.

Падтрымка гісторыі, культуры і мовы Беларусі – гэта адна з мэт фонда ВyProsvet. Наша каманда цалкам складаецца з людзей, якія праз рэпрэсіі былі вымушаны з’язджаць з радзімы, таму гэта такі наш спосаб працягваць падтрымліваць ініцыятывы ўнутры краіны.

Мы ініцыятыва, якая абʼдноўвае беларускі самвыдат. Што праўда, 24 лютага вельмі моцна паўплывала на ўсю каманду і мы цягам некалькіх месяцаў пераключыліся на дапамогу пацярпелым. З пачатку вайны ў нас зусім спынілся данаты. 8 месяцаў мы працавалі, па сутнасці, за свой кошт і цяпер былі б вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку.

Замовіць каляндар «Кожны дзень» можна на сайце byprosvet.org

Падрабязней пра праект слухайце ў плэеры ніжэй.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

Comments are closed.