Палітыка

Яўген Магда: Украіна не прызнае незалежнасць Косава

Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolo.
Pinterest LinkedIn Tumblr

Loading

Украінскі палітолаг разважае пра апошнія канфлікты ў свеце і іхнія прычыны, каму гэтыя сутыкненні могуць быць на карысць і як гэта можа адбіцца на сітуацыі ва Украіне.

Фота: Радыё Ўнэт
Фота: Радыё Ўнэт

На поўначы часткова прызнанага Косава павялічылася напружанне ў ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня. Сербія лічыць Косава сваім аўтаномным краем, але больш за палову краін-чальцоў ААН прызналі яго незалежнасць. Надоечы ў Косаве мусіў набыць моц закон, які прадугледжваў, што этнічныя сербы, у тым ліку тыя, хто кампактна насяляе паўночную частку Косава, могуць знаходзіцца ў Косаве толькі з косаўскімі пашпартамі ды нумарамі на аўтамабілях, якія сербы з паўночных раёнаў Косава прынцыпова не хочуць мяняць, пакідаючы старыя сербскія. У нядзельную ноч сербы перакрылі прапускныя пункты на мяжы, будавалі барыкады, а дзяржавы пасцягвалі да мяжы свае сілавыя фармаванні. Пакуль у Косаве вырашылі адкласці ўвядзенне новых правілаў для сербаў на месяц і пачаць іх выконваць з 1 верасня.

Дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда мяркуе, што гэтае напружанне ёсць не абвастрэннем канфлікту, а часткай паслядоўнай барацьбы Косава за прызнанне сваёй незалежнасці. Нягледзячы, што Косава прызналі больш за 100 краін свету, згоды наконт яго статусу пакуль што няма праз відавочныя паралелі з іншымі еўрапейскімі аўтаноміямі і тамтэйшымі спробамі самавызначэння. Паказальны рух Косава за незалежнасць у значнай ступені абумоўлены падтрымкай НАТА, з адчуваннем якой касавары робяць смелыя і небяспечныя крокі. Аднак рэакцыя на гэтыя крокі даволі стрыманая, бо любыя поспехі на шляху міжнароднага прызнання могуць стаць нагодай для ўздыму адпаведнага руху ў іншых еўрапейскіх краінах. Тым часам вострыя заявы вымушаныя рабіць і сербы, якія цягам трыццацігадовай гісторыі распаду Югаславіі засталіся зусім без саюзнікаў у рэгіёне.

Сярод краін, якія не прызнаюць незалежнасць Косава, застаецца і Украіна. У выніку прызнання аўтаноміі з боку Украіны непазбежна паўстане небяспечная паралель з Крымам і т. зв. ДНР і ЛНР, такім чынам, Расія атрымае дадатковы козыр. Перадумовай прызнання Косава можа стаць толькі скасаванне Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, лічыць украінскі палітолаг.

Таксама цягам гэтых дзён увага сусвету была прыцягнута да Тайваня: у канцы ліпеня ў медыя з’явілася інфармацыя пра магчымы афіцыйны візіт на востраў спікеркі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі. Кітай успрыняў гэтыя навіны вельмі негатыўна і абяцаў жорсткі ваенны адказ. Магда мяркуе, што гэты візіт прымеркаваны да надыходзячых выбараў у Кангрэс, і Пэлосі такім чынам дэманструе сваё ўцягненне ў знешнюю палітыку.

Тым часам прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн заявіў, што Амерыка гатовая дапамагаць Тайваню вайсковымі сіламі. Украіна пры гэтым атрымлівае ад ЗША толькі зброю. Такая палітыка абгрунтаваная тым, што Тайвань вытварае значную частку мікраэлектронікі, паўправаднікоў і г.д., а Украіна — не, упэўнены палітолаг.

Аднак падзеі ў Косаве і на Тайвані не мусяць адцягнуць увагу свету ад Украіны і ўвогуле хутчэй за ўсё не будуць мець для яе значных наступстваў, асабліва вайсковых. Кітаю, які намагаецца стаць першай эканомікай свету, баявыя дзеянні зараз не на карысць, а Сербія і Косава не маюць патэнцыялу для разгортвання паўнамаштабнай вайны нават на Балканах. Таму расійска-украінская вайна застаецца найвялікшай пасля Другой сусветнай у Еўропе, і пераважная ўвага будзе звернутая на яе, кажа Яўген Магда.

3 каментарыя

  1. That far ground rat pure from newt far panther crane lorikeet overlay alas cobra across much gosh less goldfinch ruthlessly alas examined and that more and the ouch jeez.

  2. Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.

  3. Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.

Write A Comment