Loading

У Паўночнай Асеціі чакаюць праезду праз расійска-грузінскую мяжу 5,5 тыс. аўтамабіляў, у тым ліку 3,6 тыс. легкавых аўтамабіляў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на МУС па рэгіёне.

У сувязі з гэтым на памежным пункце «Верхні Ларс» на мяжы з Грузіяй расейскія ўлады вырашылі разгарнуць мабілізацыйны пункт ваенкамата. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на МУС.

Напярэдадні на КПП «Верхні Ларс» прыбылі расійскія вайскоўцы на бронетэхніцы. Паведамлялася, што вайскоўцаў адправілі на выпадак, калі людзі, якія стаяць у чарзе, паспрабуюць прарваць мяжу.

Comments are closed.