Loading

Ратавальнікі завяршылі разбор завалаў на месцы пажару, які ўспыхнуў пасля падзення Су-34 у расійскім Ейску. Знойдзены 10 целаў, агульная колькасць ахвяр вырасла да 13. Сярод загінулых ёсць трое дзяцей.

 У МНС Расіі  заявілі, што разбор завалаў завершаны, падчас пошукавай аперацыі былі выратаваныя 68 чалавек, больш за 360 эвакуіраваны.   

Як паведамлялі ў Мінабароны Расіі, Су-34 выконваў вучэбна-трэніровачны палёт з ваеннага аэрадрома Паўднёвай ваеннай акругі, ён пацярпеў крушэнне пры наборы вышыні, абодва пілоты катапультаваліся. Прычынай аварыі стала ўзгаранне аднаго з рухавікоў. Паводле звестак МНС, самалёт сутыкнуўся са шматпавярхоўкай, але не ўзарваўся, пажар адбыўся з-за разліву паліва. Агонь ахапіў 2 тыс. кв. м у доме, пажар удалося ліквідаваць. Пашкоджаны 72 кватэры.

Comments are closed.