Loading

Як адзначае юрыст ЦБС Марына Грышчанка, людзей, якія патрабуюць дапамогі ў апошнія месяцы стала значна больш. Асноўная прычына – адмовы ў прадастаўленні гуманітарных віз на тэрыторыі самой Польшчы. Такая магчымасць у беларусаў з’явілася літаральна нядаўна – увосень гэтага года.

Калі ў кагосьці ёсць гуманітарная віза, і чалавек падаецца на новую візу ў Польшчы, але па старой выязджаў у Беларусь, рызыка адмовы павялічваецца.

Аднак гэта не адзіныя праблемы, з якімі сутыкаюцца як уцекачы, так і юрысты. Даволі нетыповай стала праблема ўнясення людзей у спісы асоб, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Польшчы. Беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму, усё часцей становяцца абʼектам цікавасці з боку ўжо польскіх спецслужбаў. Па словах юрыста ЦБС, калі хтосьці патрапіў у такі спіс – даведацца аб прычынах ужо не атрымаецца, а адпаведна і абскардзіць такое рашэнне – практычна немагчыма.

«Польскія службы маюць інструменты, каб любога замежніка прызнаць пагрозай для нацыянальнай бяспекі. Можна паспрабаваць абскардзіць факт таго, што матэрыялы справы засакрэчаныя, але факт унясення ў гэты рэестр з прычыны пагрозы нацбяспецы ўжо, на жаль, ніяк немагчыма абскардзіць. Такія выпадкі – адзінкавыя. Але, калі прыняць ва ўвагу, што раней такіх выпадкаў зусім не было, а калі і былі, то раз на паўгады… Зараз гэта стандартна раз на месяц…»

Але, нягледзячы на гэта, Польшча, на думку Марыны Грышчанкі, застаецца найлепшым месцам знаходжання для беларусаў.

«Калі паглядзець на іншыя краіны, то мне падаецца, аб’ектыўна, Польшча надае беларусам даволі шмат правоў. Аніводная краіна Еўрасаюза не выдае гуманітарныя візы на сваёй тэрыторыі. Аніводная краіна не прадастаўляе абарону ў такім памеры, як прадастаўляе абарону Польшча».

Падводзячы вынік мінулага года, Марына Грышчанка агучыла некаторыя вынікі працы цэнтра юрыдычнай дапамогі ў лічбах:

  • Інфалінія апрацавала 13 166 зваротаў.
  • Юрысты правялі 2 041 кансультацыю.
  • Было напісана 407 працэсуальных дакументаў.
  • Было праведзена 3 інтэрвенцыі (праверкі працы візавых цэнтраў).
  • Два разы прадстаўнікі ЦБС прынялі удзел у нарадах шэфа па справах замежнікаў.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.