Loading

У Пекіне 22 кастрычніка завяршыўся XX з’езд Камуністычнай партыі Кітая. Лідэр краіны Сі Цзіньпін быў пераабраны генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта КПК, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Сі Цзіньпін таксама быў прызначаны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета Кітая.

Да Сі, з часу Дэн Сяапіна, у Кітаі дзейнічала абмежаванне ў два тэрміны на гэтай пасадзе, але ў 2018 годзе яно па ініцыятыве цяперашняга лідэра краіны было адменена.

Comments are closed.