Loading

Беларуская незалежная кінаакадэмія абвясціла аб сваім стварэнні. Прэзентацыя праекта адбылася на Берлінскім міжнародным кінафествалі. 

У склад заснавальнікаў BIFA увайшлі Аляксей Палуян, Дар’я Жук, Ігар Сукманаў, Воля Чайкоўская і іншыя вядомыя людзі са свету беларускага кіно. Далучылася да стварэння Акадэміі і кінакрытык, прадстаўніца Беларускай рады культуры Ірэна Кацяловіч

Галоўнае ў размове:

  • У нас даўно была ідэя аб’яднацца ў нейкую структуру, якая б прадстаўляла інтарэсы незалежных беларускіх кінематаграфістаў. 
  • Берлінскі міжнародны кінафестываль – гэта добрая пляцоўка, каб заявіць пра сябе. Усё аказалася нашмат лепш, чым можна было ўявіць. Гульцы сусветнай кінасферы сказалі для нас натхняльныя прамовы. Буйныя еўрапейскія медыя таксама адгукнуліся і напісалі пра наш старт.
  • Кінатворцы, якія застаюцца ў Беларусі, безумоўна, могуць стаць чальцамі Беларускай незалежнай кінаакадэміі — як ананімна, так і адкрыта. На Берлінале прысутнічалі творцы з Беларусі, таму сказаць, што яны выключаны з працэсу, нельга. Калі мы кажам пра незалежных беларускіх кінематаграфістаў, то мы кажам у першую чаргу пра тое, што яны не супрацоўнічаюць з дзяржавай. А ўжо дзе яны знаходзяцца — не істотна.
  • Кінаакадэмія не будзе займацца пошукам фінансавання, а засяродзіцца на прасоўванні беларускіх кінематаграфістаў на міжнароднай сцэне.
  • У планах па вяртанні з Берлінале — наладжванне ўнутраных працэсаў працы з удзелам усіх чальцоў, а таксама запрашэнне новых людзей. Мяркую, што прыблізна праз два  месяцы мы аб’явім старт і публічна запросім стаць сябрам арганізацыі.

Поўную размову з Ірэнай Кацяловіч слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.