194 total views
Па ўсёй тэрыторыі Украіны аб’яўлена паветраная трывога. Апошняй авіяцыйную трывогу аб’явілі ў Закарпацкай вобласці.
Раніцай 18 кастрычніка Расія зноў нанесла ўдар па Кіеве: зафіксавана як мінімум тры трапленні ў аб’ект энергазабеспячэння на левым беразе сталіцы.
Раніцай расіяне атакавалі аб’ект энэргетычнай інфраструктуры ў Дняпры. Па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кірыла Цімашэнкі, аб’ект атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні.
Пасля ранішняга абстрэлу Жытомір застаўся без святла і вады. «Раніца пачалася з вылетаў на Жытомір. Цяпер у горадзе няма святла і вады», — напісаў мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін.
Уначы горад Запарожжа атакавалі ракетай і дронам «Шахед-126» іранскай вытворчасці. У выніку нападу на аб’екце інфраструктуры ўзнік пажар.
«Харкаў абстраляны — на працягу пяці хвілін у горадзе прагрымелі дзве серыі выбухаў» , —напісаў мэр Харкава Ігар Церахаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад ўдарам тэрыторыя аднаго з прамысловых прадпрыемстваў горада. Харкаўскі метрапалітэн часова спыніў працу. Грамадзяне могуць выкарыстоўваць станцыі ў якасці сховішча.
Падчас начнога абстрэлу расіяне патрапілі ў двухпавярховы дом у Мікалаеве, пад абломкамі знойдзена цела мужчыны.
Comments are closed.