Loading

Ніжняя палата парламента РБ прыняла ў першым чытанні папраўкі ў законы, якія абмяжоўваюць у тым ліку і выезд грамадзян з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты Прадстаўнікоў.

У прыватнасці, усталёўваецца часовае абмежаванне на выезд з Рэспублікі Беларусь асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Папраўкі таксама даюць права Камітэту дзяржаўнай бяспекі часова абмяжоўваць выезд фізічных асоб з Беларусі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі.

 

Comments are closed.