Наладжванне афіцыйных адносін з Украінай значылася ў парадку дня першага пасяджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якое 4 кастрычніка прайшло ў Варшаве. У Кабінеце ўкраінскі напрамак курыруе Валерый Кавалеўскі, які яшчэ да стварэння аб’яднанага ўрада арганізоўваў працу прадстаўніцтва офіса Ціханоўскай у Кіеве.
Па словах Валерыя Кавалеўскага, стасункі з Украінай былі важнымі яшчэ і да вайны. Зараз яны актывізаваліся, бо важна падтрымаць Украіну на цяперашнім этапе, бо перамога Украіны будзе азначаць, што і беларусы атрымаюць шанец, каб дамагчыся дэмакратычных перамен.
— Мы ўжо наладзілі добрыя кантакты з Вярхоўнай Радай, шэрагам міністэрстваў, з Офісам Прэзідэнта Украіны ў нас таксама ёсць дыялог. Будзем спадзявацца, што з часам прыйдзе той момант, калі Святлана Ціханоўская сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім, і гэта стане важным крокам да ўсталявання будучых адносін Вольнай Дэмакратычнай Беларусі і Вольнай Дэмакратычнай Украіны.
Падрабязней слухайце ў плееры ніжэй.
Comments are closed.