Loading

У нядзелю 26 лютага з’явілася інфармацыя аб выбухах на ваенным аэрадроме Мачулішчы, недалёка ад Мінска. Пра гэта паведаміла абʼяднанне былых беларускіх сілавікоў ByPol са спасылкай на сябраў плана «Перамога». Паведамлялася, што некалькімі выбухамі быў пашкоджаны расейскі вайскова-транспартны самалёт і снегаачышчальная тэхніка. Пазней інфармацыю аб знішчэнні расійскага самалёта ў Беларусі пацвердзілі і прарасійскія тэлеграм каналы. Удалося высветліць і тып пашкоджанага самалёта. Ім аказаўся самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У. Версіі здарэння выказваліся розныя, ад халатнасці персаналу аэрадрома, да наўмыснага нападу. Так, напрыклад, прарасійскія крыніцы заяўлялі пра, нібыта, атаку дронаў, якія праляцелі праз палову Беларусі з Украіны, але былі збітыя. Абломкі аднаго з дронаў нібыта выклікалі пажар, які перакінуўся на расейскі самалёт. Аднак асноўнай версіяй зʼяўляецца атака беларускіх партызан на аэрадром. Прадстаўнік абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і кіраўнік абʼяднання ByPol Аляксандр Азараў, пракаментаваў радыё Ўнэт, што здарылася. Паводле яго слоў, гэта атака зʼяўляецца адказам на заклікі беларускіх сілавікоў да гвалту ў адносінах да прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства Беларусі.

«Удзельнікі плана «Перамога», беларускія партызаны, раніцай, на аэрадроме Мачулішчы здзейснілі акцыю супраць расійскага самалёта А-50, які займаўся выведкай на тэрыторыі Украіны і навядзеннем ракетных удараў па тэрыторыі Беларусі. На гэтым самалёце адбылося два выбухі, у выніку якіх ён пацярпеў так, што не можа быць выкарыстаны па сваім прызначэнні».

Па словах Аляксандра Азарава, гэта не мае наўпроставага дачынення да вайны ва Украіне, а з’яўляецца толькі барацьбой беларускага народа супраць рэжыма Лукашэнкі і войскаў Расіі, якая рэжым падтрымлівае.

Пазней ByPol паведаміў, што людзі, якія здзейснілі дадзеную атаку былі вывезены за межы Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы.

Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 безумоўна зʼяўляецца вельмі дарагой мэтай. Гэтыя самалёты зʼяўляюцца частымі ўдзельнікамі ваенных парадаў, а з пачаткам вайны ва Украіне іх называлі вачыма расійскай разведкі ў гэтай вайне за магчымасць выяўлення мэт глыбока на тэрыторыі Украіны, застаючыся недасягальнымі для СПА. У Расіі такіх самалётаў было ўсяго 9, адзін з якіх зараз цалкам знішчаны. Прыкладны кошт аднаго такога самалёта ацэньваецца ў 300-330 мільёнаў долараў.

Знішчаны ў Мачулішчах самалёт меў бартавы нумар «43 Чырвоны» і прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь 3 студзеня гэтага года. З моманту прыбыцця ён здзейсніў 12 разведвальных вылетаў. Па паведамленні маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», і што сімвалічна, да гэтага гэты борт у апошні раз прылятаў у Беларусь 24 лютага мінуўшчыны гады, у першы дзень расійскай поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.