Намеснік міністра ўнутраных спраў – камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў быў героям праграмы прапагандыста тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка. Адказваючы на пытанне, ці «апаненты рэжыму былі спачатку такімі ці яны за мяжой проста дэградавалі да адкрытых нацыстаў і вар’ятаў?», Карпянкоў адзначыў:
– Яны ашалелі і дэградавалі на фоне ўсяго таго, што адбываецца. Ад іх усё больш і больш патрабуецца нейкіх славесных бравад, подзвігаў. І яны ўсё больш і больш сябе ў гэтым вар’яцтве пераўзыходзяць. Бесаўшчына, рэальна. Бо ўсе сімвалы, якія там ёсць, сатанінскія. І ў іх настолькі ўсяліўся дʼябал, што… Вось ёсць фільм «Шалёныя псы». Рэальна шалёныя псы, якія заслугоўваюць толькі аднаго – смерці, – цытуе Карпянкова партал «Зеркало».
Comments are closed.