Святар Праваслаўнай царквы Украіны Яўген Орда ў 2014 годзе стаў капеланам, шмат разоў ездзіў у зону АТА, дамаўляўся пра вызваленне паланёных жаўнераў тэрміновай службы, і нават сам патрапіў у расійскі палон, з якога яго выкупілі вернікі. Цяперашняе поўнамаштабнае ўварванне расійцаў ва Украіну айцец Яўген Орда сустрэў у Чарнігаве. Мы паразмаўлялі з капеланам пра тое, што яму давялося перажыць пад акупацыяй.
Галоўнае:
- У ноч на 24 лютага, пачуўшы выбух, айцец Яўген пачаў званіць сябрам і даведаўся, што ў Ганчароўскае прыляцела ракета. Потым убачыў, што Пуцін абвесціў вайну супраць Украіны.
Той жа ноччу на Чарнігаў пайшлі расійскія войскі праз беларускую мяжу. Гэта былі калоны на 1-2 тысячы танкаў, якімі кіравалі тувінцы, бураты і іншыя жыхары Сібіры. - Будучы капеланам Нацгвардыі, святар удзельнічаў у разведвальнай аперацыі на Дзясне каля Шаставіцы, дзе расійцы разгарнулі пантонны мост.
- У суседняй Іванаўцы, дзе знаходзілася сям’я святара, памерла жанчына, і айца Яўгена запрасілі правесці пахавальную службу. Калі на могілках дамавіну апускалі ў яму, у вёску ўвайшлі расійскія войскі.
- Вярнуўшыся з пахавання, Яўген Орда знайшоў у хаце расійскіх танкістаў. Убачыўшы форму пад рызай і фота ў тэлефоне святара, расійцы кінулі яго ў склеп, дзе пратрымалі 7 дзён, збівалі і катавалі.
- Расійцы хадзілі па хатах і, калі бачылі ў кагосьці ўкраінскую вайсковую форму, то забівалі гаспадароў, уладальнікаў савецкай формы адпускалі. Калі на двары знаходзілі міны ці гранаты, таксама забіралі мужчын і альбо вывозілі ў Шаставіцу і знішчалі, альбо трымалі ў склепах, дзе таксама катавалі.
- Расійцы патрабавалі грошы. Тых, хто даваў 1-2 тысячы даляраў ці еўра, не чапалі, калі ж нехта адмаўляў і акупанты знаходзілі ў яго грошы, то забівалі.
- Афіцэры арміі агрэсара апынуліся ўкраінцамі з Данецкай, Луганскай і Чаркаскай абласцей. Яны баяліся, што тувінцы і бураты, якімі яны быццам камандавалі, прыйдуць за імі, і неслі ўзброеную варту ўначы.
- Апрача айца Яўгена ў вёсцы быў яшчэ адзін святар з Маскоўскага патрыярхату, з якім яны былі знаёмыя. Яго таксама збівалі і трымалі ў склепе, але ён не выкрыў капелана нацгвардыі і святара Украінскай царквы.
- Акупанты прапанавалі прадукты тым, хто пагаджаўся з імі супрацоўнічаць і здаваў іншых.
Напружанне нарастала, і 29 сакавіка расійцы пачалі абшываць сваю тэхніку дошкамі. - Адначасова з гэтым пачалося марадзёрства, з хат выносілі ўсё ад бытавой тэхнікі да абутку. Пасля калона накіравалася ў Шаставіцу, і падчас пераправы праз пантонны мост расійцаў накрылі ўкраінскія «грады».
Што адбывалася на Чарнігаўшчыне ў першы месяц уварвання ва Украіну, слухайце ў размове са святаром ПЦУ Яўгенам Ордам: https://bit.ly/3BuP1HI
Comments are closed.