Культура

Сяргей Абламейка зрабіў сэнсацыйнае адкрыццё пра аўтарства лістоў Каліноўскага

Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolo.
Pinterest LinkedIn Tumblr

Loading

Гісторык Сяргей Абламейка нядаўна правёў графалагічную экспертызу вядомых лістоў Кастуся Каліноўскага і нявыдадзенага нумара «Мужыцкай праўды», зрабіўшы рэвалюцыйныя высновы — іх пісалі розныя людзі. Мы паразмаўлялі з навукоўцам пра яго погляд на фармаванне сучаснай беларускай нацыі, а таксама падставы і вынікі яго даследаванняў апошніх гадоў.

Галоўнае:

  • Як гісторыку, Сяргею не хапала нейкага фундаментальнага даследавання, праз якое можна было б асэнсаваць пісьмовыя дакументы таго часу. Такім чынам ён пачаў працу над кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі», якая выйшла ў 2020.
  • У гэтай кнізе навуковец перанес пачатак беларускай нацыянальнай палітычнай дзейнасці на 50 гадоў раней. Фактычна першым беларускім палітыкам і заснавальнікам сучаснай беларускай нацыі быў Кастусь Каліноўскі, лічыць Сяргей.
  • З 20-х гадоў 19 ст. беларуская ідэя пашыралася. У 40-я гады ўжо пачаліся размовы пра беларускую нацыянальнасць. К сярэдзіне 19 ст. беларуская самасвядомасць прасоўваецца на захад, становіцца зразумела, якой ёсць Беларусь тэрытарыяльна. Дунін-Марцінкевіч ужо называў сябе беларускім аўтарам.
  • Праз тыдзень ад пачатку паўстання, 1 лютага 1863, было абвешчана стварэнне Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Гэты дзень Сяргей Абламейка прапануе лічыць пачаткам гісторыі мадэрнай Беларусі.
  • «Зямля наша з вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся Літоўцы» — так напісана ў нявыдадзеным нумары «Мужыцкай праўды». У тым жа месяцы, да якога быў прымеркаваны гэты нумар, друкам выйшаў іншы нумар газеты. Гэта было рубіконам, калі Каліноўскі канчаткова вырашыў, што яго народ мусіць называцца беларусамі, мяркуе гісторык.
  • У 2022 Сяргей вырашыў зрабіць графалагічныю экспертызу, каб суаднесці вядомы почырк Каліноўскага з «Лістоў з-пад шыбеніцы» і почырк, якім быў напісаны «літоўскі» нумар «Мужыцкай праўды».
  • На экспертызу былі ўзятыя яшчэ два дакументы — «Каімшчына ў Літве і Белай Русі» і зварот да Папы Рымскага пра пакуты уніяцкай царквы. У выніку экспертыза паказала, што усе чатыры дакументы былі напісаныя рознымі асобамі.

Поўную размову з Сяргеям Абламейкам слухайце па спасылцы: https://bit.ly/3AC39NJ

3 каментарыя

  1. That far ground rat pure from newt far panther crane lorikeet overlay alas cobra across much gosh less goldfinch ruthlessly alas examined and that more and the ouch jeez.

  2. Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.

  3. Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.

Write A Comment