87 total views
Некалькі тыдняў у Беларусі дзейнічае пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай, створаны па выніках канферэнцыі ў Вільні 8-9 жніўня. Наколькі такая структура будзе легітымнай на міжнароднай арэне? Мы абмеркавалі з кандыдаткай юрыдычных навук, спецыялісткай па міжнародным праве Кацярынай Дэйкала магчымасць прызнання ўрада, мэтазгоднасць стварэння беларускай арміі за мяжой і ідэю прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй. Таксама мы ўзнялі тэму рэпарацый Украіне — ці мусіць Беларусь іх выплочваць.
Тэзісна:
- Кабінет Ціханоўскай нельга лічыць поўнавартасным урадам. Яны і самі да сябе так не ставяцца.
- Урад у выгнанні — гэта фармаванне, якое не можа здзяйсняць эфектыўную ўладу на тэрыторыі краіны, але прэтэндуе на гэта.
- Пытанне прызнання ўрада ў міжнародным праве паўстае, калі новы ўрад, які прыйшоў да ўлады ў дзяржаве, неэфектыўны і не можа кантраляваць сітуацыю, ці ў выпадку, калі на тэрыторыі краіны ўзнікае два ўрада, якія канкурыруюць паміж сабой, і іншым дзяржавам трэба выбіраць, з якім з іх мець адносіны. Што наконт кабінета Ціханоўскай, гаворкі пра яго прызнанне няма.
- Легітымнасць кабінета Ціханоўскай забяспечана легітымнасцю самой Ціханоўскай.
- Магчымасць стварэння войска за мяжой значна залежыць ад зацікаўленасці краін, на тэрыторыі якіх гэта плануецца рабіць, і ад вялікай колькасці знешніх фактараў.
- Пра акупацыю Беларусі можна казаць толькі ў палітычным сэнсе, але не ў прававым.
- Каб да беларусаў нармальна ставіліся за мяжой, трэба нагадваць краінам, дзе яны знаходзяцца, пра іх абавязкі па недыскрымінацыі.
- Народ не нясе калектыўную адказнасць за дзеянні ўлады, кантралюючай тэрыторыю. Гэтая адказнасць ляжыць на канкрэтных людзях.
- Выплата кампенсацый Украіне мусіць стаць важным крокам на шляху палітычнага сталення нацыі, дапамагчы беларусам пераасэнсаваць сябе.
Падрабязней слухайце ў размове з кандыдаткай юрыдычных навук, спецыялісткай па міжнародным праве Кацярынай Дэйкала.
Comments are closed.