Loading

«Вельмі дрэнна, што менавіта тыя людзі, якія дакладна ведаюць, як трэба кіраваць дзяржавай, кіруюць таксі». Такую думку паўстагоддзя таму выказаў амерыканскі актор Джордж Бёрнс.

22 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца міжнародны дзень таксіста. У 1907 у Парыжы з’явілася першае таксі з метрамерам. Гэта быў прарыў у індустрыі, паколькі цяпер пасажыры маглі бачыць, колькі ім трэба будзе плаціць за паездку. Гэтая падзея і стала нагодай для будучага прафесійнага свята.

Пра тое, як гэта працаваць у таксі, ці могуць таксісты зарабляць мільёны і ці сапраўды некаторыя таксуюць выключна для душы, у эфіры радыё Ўнэт распавёў паліттэхнолаг, журналіст і кіроўца варшаўскага таксі Ілля Дабратвор.

Сцісла ў размове:

  • Пасля эміграцыі ты ідзеш, у першую чаргу, у сферу абслугоўвання. Усе твае дыпломы, адукацыя, досвед застаюцца па той бок мяжы. Ты шукаеш самы просты шлях зарабіць грошы і таксі, хіба, адзін з самых відавочных варыянтаў.
  • Каб стаць таксістам у Варшаве часта хапае ўсяго двух рэчаў. Гэта, уласна, само аўто і ноўтбук з Photoshop. Навошта Photoshop? Каб у гэтай праграме зрабіць усе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ў Uber ці Bolt.
  • Нядаўна польская паліцыя правяла рэйд і апынулася, што сярод 200 кіроўцаў, якія патрапілі пад праверку, больш за сотню не мелі ўсіх неабходных дакументаў, а яшчэ некалькі дзясяткаў увогуле ездзілі без пасведчання кіроўцы.
  • Інтраверт можа быць нават самым лепшым у свеце кіроўцам, але ён ніколі не атрымае добрыя грошы «на чай».

Поўную размову з Іллёй Дабратворам слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.