Loading

Рада прэтэндуе на тое, каб стаць прадстаўнічай пляцоўкай для дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Пра тое, ці сапраўды беларусам патрэбная такая пляцоўка, чаму людзі павінны давяраць структуры, чальцой якой яны не абіралі, і як у КР паставіліся да сыходу Паўла Латушкі, у эфіры радыё Ўнэт распавяла прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Вольгай Кавальковай.

Галоўнае ў размове:

  • Новы склад рады бярэ на сябе больш палітычных функцый і гатовы на больш радыкальныя крокі. Сітуацыя змянілася, дзякуючы таму, што ўсе чальцы КР (за выключэннем палітвязняў) цяпер знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
  • Каардынацыйная рада павінна стаць пляцоўкай, якая плануе развіваць культуру парламентарызму і якая можа ўплываць на беларускіх палітыкаў, у тым ліку на Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі.
  • Легітымнасць Каарднацыйнай радзе даюць тыя арганізацыя, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у новы склад КР.
  • КР не выключае магчымасці супрацы з Форумам дэмакратычных сіл, які арганізаваў Валер Цапкала. Патэнцыйная наяўнасць двух протапарламентаў не з’яўляецца праблемай, а наадварот пашырае магчымасці для дыскусій.
  • Для таго, каб стаць сябрам новага складу КР трэба было мець матывацыю. Якую? Жаданне працаваць на будучыні Беларусі ўжо з’яўляецца матывацыяй. Да таго ж кандыдатам у раду неабходна было прыкласці CV і спасылку на LinkedIn.
  • Каардынацыйная рада праз сваю дзейнасць павінна заваяваць давер беларусаў і для яе гэта выклік.
  • У Радзе неадназначна адрэагавалі на сыход Паўла Латушкі. Заявы кіраўніка НАУ пра тое, што КР выступае за змякчэнне санкцый і перамовы з рэжымам не адпавядаюць рэчаіснасці. Адметна, што іншыя прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан і Юрый Губарэвіч засталіся ў складзе рады.

Comments are closed.