Амерыканскія аналітыкі Інстытута вывучэння вайны ацанілі магчымасці сумеснай групоўкі войскаў Беларусі і РФ.
Па іх ацэнцы, хутчэй за ўсе расійскі кампанент любога фармавання «рэгіянальнай групоўкі войскаў» будзе складацца з мабілізаваных альбо нядаўніх прызыўнікоў, якія маюць нізкі ўзровень падрыхтоўкі і не ўяўляюць значнай пагрозы для Украіны. Таксама расіяне могуць накіраваць у рэгіянальную групоўку часці 1-й гвардзейскай танкавай арміі, 20-й агульнавайсковай арміі і паветрана-дэсантных падраздзяленняў, якія панеслі значныя страты ў Украіне і маюць істотна паніжаную баяздольнасць Крэмль спадзяецца выкарыстоўваць беларускія ваенныя аб’екты і інфраструктуру для падрыхтоўкі мабілізаваных салдат, аднак і гэта не індыкатар непазбежнага адкрытага ўварвання з тэрыторыі Беларусі.
ISW лічыць, што зараз Лукашэнка не можа сабе дазволіць унутраныя наступствы прамога беларускага ўмяшання ў вайну, а Расія тым часам не мае магчымасці хутка сфарміраваць наземныя ўдарныя сілы з нуля або з існуючых у Беларусі падраздзяленняў.
Comments are closed.