396 total views
У Варшаве паўстала пытанне аб закрыцці Free shop ад фундацыі Żyvi. Гэтая ініцыятыва займаецца сборам рэчаў для беларусаў і ўкраінцаў. Зараз склад ініцыятывы, дзе захоўваецца дабрачынная дапамога, знаходзіцца пад пагрозай закрыцця – уладальнікі памяшканняў скасавалі дамову арэнды, а на арэнду новых у ініцыятывы няма грошай. Па словах каардынатаркі праекту Алены Маркевіч, зараз ініцыятыва шукае грошы, бо за гэтыя гады ўдалося дапамагчы вялікай колькасці людзей, і валанцёры хацелі б прадоўжыць гэтую працу. Тым не менш, зараз яны рыхтуюцца да горшага і спрабуюць перадаць рэшту рэчаў дзіцячым дамам.
«Мы зараз імкнемся па максімуме адправіць усё. Цяпер дамаўляемся з некалькімі фондамі, якія займаюцца дзіцячымі дамамі як у Польшчы, так і ва Украіне, таму што ў нас вельмі шмат дзіцячых рэчаў, іх трэба адправіць і будзе вельмі шкада, калі яны іх не атрымаюць».
Ініцыятыва зараз збірае грошы праз шэраг пляцовак. Дапамагчы праекту можна, заданаціўшы наўпрост:
Нумар рахунку:
PL 45 1140 2004 0000 3802 8205 7895
Fundacja «ŻYVI»
REGON 520834168
NIP 5242931130
KRS 0000942919
альбо па спасылцы: bysol.org
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.