Loading

 Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін выступіў з прамовай, дзе заявіў, што Беларусь не хоча і не збіраецца ваяваць з Украінай і з заходнімі суседзямі.

«Мы фіксуем, што нашыя суседзі (украінцы) занепакоены сёння, што з боку Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляцца агрэсіўныя дзеянні. Размова ідзе аб працягу укідвання інфармацыі аб магчымым нападзенні з нашага боку», – кажа Хэнін.– «У нас адказ на гэта быў і застаецца адзін: не правакуйце нас. Мы з вамі ваяваць не збіраемся. Ні з літоўцамі, ні з палякамі, ні тым больш з украінцамі мы ваяваць не жадаем. Калі і вы не хочаце і не будзеце рабіць няправільныя крокі, значыць, вайны не будзе».

Ваенная актыўнасць Беларусі, па словах Хрэніна можа быць толькі адказам на агрэсіўныя дзеянні супраць Беларусі.

Comments are closed.