Loading

У Варшаве з 17 па 19 сакавіка ў сценах Imaguru Startup Hub праходзіў хакатон у падтрымку палітвязняў, арганізаваны сумесна з politzek.me.

Асноўная задача, якая ставілася перад удзельнікамі хакатона – прыдумаць як аптымізаваць працу сайта Politzek. Сузаснавальніца Politzek.me, Іна Кавалёнак, патлумачыла, для чаго гэты хакатон быў задуманы і наколькі гэта важна палітвязням.

«Вядома, мы робім гэта, каб нагадаць, што эфектыўныя спосабы дапамогі ўсё яшчэ існуюць. Каб, як раз-такі, зрабіць іх больш даступнымі і зручнымі ў карыстанні. Каб людзі маглі, напрыклад, проста зайсці на сайт, убачыць як яны могуць дапамагчы, зрабіць гэта і такім чынам палітвязні будуць проста атрымліваць больш дапамогі».

Па выніках хакатона, на трэці дзень арганізатары вырашылі адмовіцца ад ідэі вызначэння пераможцы. Перамаглі ўсе. Усе каманды добра справіліся са сваімі заданнямі, усе задачы былі выкананыя і, у цэлым, гэтае мерапрыемства перасягнула чаканні арганізатараў.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Politzek.me (@politzek.me)

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.