Loading

Грамадская палата самаабвешчанай ЛНР звярнулася да Леаніда Пасечніка з прапановай неадкладна правесці рэферэндум аб яе ўключэнні ў склад Расіі, паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр. З аналагічным зваротам выступіла Грамадская палата самаабвешчанай ДНР да Дзяніса Пушыліна, паведамляе Данецкае Агенцтва Навін.

У Грамадскай палаце ЛНР падкрэслілі, што гэты крок засцеражэ рэгіён і дапаможа яму хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця, а таксама стане «урачыстасцю гістарычнай справядлівасці».У Грамадскай палаце ДНР заявілі, што «настаў час рашучых дзеянняў». Кіраўнік Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін прапанаваў кіраўніку Луганскай народнай рэспубліцы Леаніду Пасечніку пачаць сумесную падрыхтоўку да рэферэндуму аб далучэнні ДНР і ЛНР да Расіі.

Фота: dan-news.info

З’явілася і рэакцыя ўкраінскага боку на гэтыя заявы. Любыя «рэферэндумы» на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей не што іншае, як фікцыя. Яны не паўплываюць на палітыку Украіны і міжнароднай супольнасці. Пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіла Падаляка напісаў у твітары і нагадаў:

«Ёсць глабальны кансэнсус і міжнароднае права. Яно адназначна: Данецк, Луганск, Крым – гэта Украіна. Любыя спробы перафарбаваць сцягі – нічога не змяняючая фікцыя, якая не зменіць нічога ні для нас, ні для партнёраў».

Comments are closed.