Loading

Гомельскі актывіст, валанцёр, экс-палітвязень Ілля Міронаў паскардзіўся ў Следчы камітэт на дзяржаўнага прапагандыста з канала СТВ Рыгора Азаронка. Ён запатрабаваў прыцягнуць Азаронка за крымінальнай адказнасці паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса, за распальванне сацыяльнай варажнечы. Сам Ілля за каментар у інтэрнэце пад навіной аб сітуацыі ў кватэры менскага айцішніка Андрэя Зельцара восенню 21-га года правёў у Гомельскім СІЗА больш за год менавіта за нібыта распальванне варажнечы паводле таго самага артыкула 130. Ілля Міронаў распавёў, што яго падштурхнула да напісання заявы на Азаронка і як ён ставіцца да пагроз на свой адрас.

За словы і дзеянні, якія гэты чалавек прамаўляў яшчэ ў 2020 годзе я на яго не першы раз падаю заявы. І ў 20-м годзе, і ў 21-м годзе, і зараз, калі выйшаў з СІЗА. Таму што ён вельмі моцна абражае. Ён з відам шыбеніцы на тле распальвае, рэальна распальвае варажнечу да пэўных групаў асоб. Паводле гэтага артыкула я, дарэчы, і правёў больш за год у СІЗА. Таксама мне паставілі ў віну, што я распальваю варажнечу. Хаця я нічога не распальваў і не заклікаў. А Азаронак, карыстаючыся тым, што ён дзяржаўны прапагандыст № 1, увесь час у кожным сваім выступе распальвае варажнечу.

Гэта мяне заўжды абражала, абурала. І я проста, сціснуўшы зубы, неяк спрабую проста на яго неяк паўдзейнічаць. Магчыма, атрымаецца, магчыма неяк на яго гэта паўплывае. А тым больш, калі я буду не адзін, а мой прыклад пабачаць іншыя людзі і таксама вырашаць падаць заявы. Магчыма гэта нейкім чынам паўплывае на Рыгора Азаронка. Бо ён канкрэтна выйшаў з рамак законных. Зараз ён канкрэтна парушае дзейнае заканадаўства.

Я падаў гэтую заяву ў пісьмовым выглядзе. Я скарыстаўся дапамогай юрыста, які мне склаў тэкст. І ў пісьмовым выглядзе я гэтую заяву на Рыгора Азаронка падаў праз пошту з СМС-паведамленнем.

Цалкам аповед Іллі Міронава слухайце ў плэеры ніжэй:

Comments are closed.