Loading

Былы ваяр палка Каліноўскага пра вайну, кантузію і складанасці вяртанне да нармальнага жыцця.

14 сакавіка ва Украіне адзначаюць Дзень добраахвотніка. Гэта свята заснавана ў гонар усіх тых, хто ў сакавіку 2014 года стаў на абарону Украіны ад расейскай агрэсіі. Сёння на баку ўкраінскага народу ваююць сотні беларусаў.

У эфіры радыё Ўнэт былы ваяр палка Каліноўскага Глеб Гунько распавёў пра тое, як гэта стаць ветэранам у 18 гадоў, наколькі складана вярнуцца да мірнага жыцця пасля вайны і чаму беларусы гатовы аддаваць жыццё за іншую краіну.

Крыніца: facebook.com

Сцісла ў размове:

  • Мой бацька з 2014 года здымаў рэпартажы на Данбасе, таму я з дзяцінства ведаў, што насамрэч адбываецца ва Украіне. Я ўсведамляў, што такіх з’яваў проста не павінна быць у ХХІ стагоддзі і заставацца ў баку ў такой сітуацыі я не мог.
  • Я ваяваў паўгода і бачыў на ўласныя вочы Бучу. Цяпер я магу спакойна размаўляць пра вайну, але першыя паўгода пасля таго, як мне давялося пакінуць полк з-за кантузіі, было вельмі складана – мучалі флэшбэкі.
  • «На перадку» я атрымаў кантузію пасля мінамётнага абстрэлу. Мяне завезлі ў шпіталь, але там я адмовіўся ад лекавання і вярнуўся на фронт. Пасля гэтага мяне завезлі ў Кіеў на ратацыю і я зразумеў, што са мною нешта не тое, што я не магу знаходзіцца ў бяспечным месцы, пачаліся панічныя атакі, з’явіліся галасы ў галаве.
  • На вайне самае складанае – трымацца, быць заўжды з халоднай галавой, бачыць смерць і быць гатовым загінуць у любы момант. А яшчэ ты пачынаеш абясцэньваць жыццё – гэта сур’ёзная псіхалагічная праблема, з якой сутыкаюцца ўсе ваяры.
  • Энергетыку і веру ў лепшае на вайне нам давалі каты. Гэта немагчыма патлумачыць, але гэтыя жывёлы сапраўдныя сімвалы палка.
  • Гэта дзіўна адчуваць сябе ветэранам у 18 гадоў. Няпроста цяпер знайсці сябе ў звычайным жыцці. Кожны, хто не можа прызвычаіцца да нармальнага існавання, хоча вярнуцца на вайну. Мне няма пра што размаўляць з аднагодкамі. У нас абсалютна розны жыццёвы досвед. Яны проста мяне не разумеюць.

Поўную размову з Галебам Гунько слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.