Loading

Пагроза наступлення Расіі на Украіну з боку Беларусі расце, аднак мэтай гэтым разам хутчэй за ўсё будзе не Кіеў. Пра гэта заявіў на  брыфінгу намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў.

«Пагроза аднаўлення наступлення ўзброенымі сіламі Расіі  на паўночным фронце расце. На гэты раз напрамак наступлення можа быць зменены на захад ад беларуска-ўкраінскай мяжы для таго, каб перакрыць асноўныя лагістычныя артэрыі паставак ўзбраення і ваеннай тэхнікі Украіне ад краін-партнёраў» , – заявіў на брыфінгу Аляксей Громаў.

Ён зазначыў, што на тэрыторыі Беларусі працягваецца разгортванне ўзброеных сіл РФ, у прыватнасці авіяцыйных падраздзяленняў. Акрамя таго, у Беларусі, паводле слоў Громава, праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы да схаванай мабілізацыі.

Громаў заявіў, што сітуацыя на памежжы Генштабам пастаянна адсочваецца, прымаюцца ўсе меры, каб забяспечыць надзейную абарону дзяржаўнай мяжы. «У выпадку прыняцця праціўнікам рашэння аб адкрыцці так званага другога фронту і правядзення наступальных дзеянняў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мы будзем гатовыя адказаць адэкватна», — запэўніў прадстаўнік Генштаба Украіны.

Comments are closed.