Loading

У Беларусь з Расіі перакідваюць падраздзяленні расійскай першай танкавай арміі. На ваенным аэрадроме пад Лунінцам размяшчаюцца іранскія беспілотнікі. Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў.

Па словах Громава, цяпер ідзе перакідванне ў Беларусь падраздзяленняў расійскай першай танкавай арміі, у першую чаргу — другой мотастралковай дывізіі разам з тэхнікай і мабілізаванымі асобамі.  Прадстаўнік Генштаба  не выключыў, што ў аддаленай перспектыве гэтыя сілы  могуць быць задзейнічана ў агрэсіі супраць Украіны.

Громаў таксама зазначыў, што тэрыторыя Беларусі працягвае выкарыстоўвацца для нанясення ўдараў па Украіне.

« Асаблівая роля адводзіцца авіябазе ў раёне населенага пункта Лунінец Брэсцкай вобласці, дзе размяшчаюцца іранскія беспілотныя лятальныя апараты, а таксама пэўная колькасць іх аператараў» , – заявіў ён.
 

Comments are closed.