35 total views

У Генеральным штабе УСУ распавялі, колькі беларускіх ваенных гатовы далучыцца да вайны супраць Украіны на расійскім баку.

Падчас брыфінгу ў Military Media Center намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба генерал Аляксей Громаў паведаміў, што ад 10 да 15 тысяч беларускіх ваенных гатовы ваяваць супраць Украіны. Гэта звязана з высокімі грашовымі выплатамі, якія могуць атрымаць вайскоўцы ў выпадку ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Таксама, па словах  генерала, зараз на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца больш за 9 тысяч расійскіх ваенных і   больш за 250 адзінак зброі і ваеннай тэхнікі.  Расіяне ў асноўным базуюцца  ў раёнах беларускіх палігонаў “Абуз-Лясноўскі”, “Лепельскі”, “Лосвіда” і “Асіповічы”. 

 

Comments are closed.