У Генеральным штабе УСУ распавялі, колькі беларускіх ваенных гатовы далучыцца да вайны супраць Украіны на расійскім баку.
Падчас брыфінгу ў Military Media Center намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба генерал Аляксей Громаў паведаміў, што ад 10 да 15 тысяч беларускіх ваенных гатовы ваяваць супраць Украіны. Гэта звязана з высокімі грашовымі выплатамі, якія могуць атрымаць вайскоўцы ў выпадку ўдзелу ў баявых дзеяннях.
Таксама, па словах генерала, зараз на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца больш за 9 тысяч расійскіх ваенных і больш за 250 адзінак зброі і ваеннай тэхнікі. Расіяне ў асноўным базуюцца ў раёнах беларускіх палігонаў „Абуз-Лясноўскі”, „Лепельскі”, „Лосвіда” і „Асіповічы”.
Comments are closed.