Loading

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва ў атамнай энергетыцы Рафаэль Гросі ў сваіх паведамленнях у Тwitter распавядае пра пачатак міжнародных кансультацыяў аб стварэнні зоны ядзернай бяспекі і аховы вакол Запарожскай атамнай электрастанцыі.

У прыватнасці Гросі паведаміў, што ў межах 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая праходзіць у Нью-Ёрку, ён сустрэўся асобна з міністрамі замежных справаў Украіны і Расіі. Ён ацаніў гэтыя сустрэчы як плённыя і прафесійныя. Гросі таксама паведаміў, што давёў міністру замежных справаў Расіі Сяргею Лаўрову неабходнасць весці перамовы як мага хутчэй, бо сітуацыя вакол ЗАЭС вельмі небяспечная.

Рафаэль Гросі паведамляе, што актыўную ролю ў арганізацыі перамоваў адыгрывае прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Фота: twitter.com/rafaelmgrossi

Comments are closed.