Loading

Пра гэта напісаў у Twitter кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі.

Я вітаю вызваленне Ігара Мурашова, генеральнага дырэктара Запарожскай атамнай электрастанцыі. Я атрымаў пацверджанне, што Мурашоў шчасліва вярнуўся да сваёй сям’і, – напісаў Гросі.

1 кастрычніка стала вядома, што расіяне затрымалі гендырэктара Запарожскай АЭС і вывезлі яго ў невядомым кірунку. Лёс Мурашова да гэтага часу быў невядомы.

Comments are closed.