На Крымскім мосце раніцай 8 кастрычніка здарыўся магутны пажар пасля выбуху.
Інфармацыя аб узгаранні пачала паступаць каля 06:40 гадзін. Неўзабаве ў сеціве з’явіліся фота і відэа, якія пацвярджаюць, што гарыць сам мост. На кадрах можна ўбачыць, як палыхае чыгуначнае палатно. Відаць і пашкоджанне на аўтадарозе. Некалькі пралетаў моста рухнула ў ваду. Рух па мосце перакрыты.
Як пішуць расійскія СМІ, на мосце загарэлася цыстэрна з палівам.

Comments are closed.